Сирочыя вочы

Рэклама мяне давяла да прастрацыі -
Імклівы прагрэс па галактыцы крочыць...
Крывавым адбіткам на цывілізацыі
Паставілі кропку сірочыя вочы.

Не крыўда ў іх, а пустэча сусветная,
Каменнае адлюстраванне мінулага.
У кропельках-зрэнках дзіцячае, светлае:
Так хочацца МАМЫ! Так хочацца ЧУЛАГА!

Гарэлкай на сэрцы раз'еты падпаліны,
А вочы глядзяць! І паверыць ім хочацца,
Што рукі, да болю знаёмыя, МАМІНЫ
Прытуляць і болей за чарку не возьмуцца!

...Рэклама і зноў давяла да прастрацыі -
Імклівы прагрэс па галактыцы крочыць...
А побач - паказчык зямной дэградацыі,
Крывавы адбітак - СІРОЧЫЯ ВОЧЫ!


Рецензии
Да, всё правильно. Только Ты говоришь эти правильные слова на столько глобально, что за ними не видно Тебя. Вселенская деградация... Абстрактная штука. I вачэй сiрочых за ёй ужо i не бачна. Му.

Андрей Мурашко   16.04.2013 00:52     Заявить о нарушении
Бачна і чутна, Андрэйка! Калі я чытаю гэты верш, патрэбна бачыць слухачоў... Перачытай яшчэ раз, а калі хочаш, я табе прачытаю)

Валентина Дробышевская   16.04.2013 00:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.