Валянцiнкi
Для закаханых – пазітыў.
Але мяне пакінуў ты
і нат не па–
зва–
ніў.
Сяджу, сумую ля акна.
Сябе шкадую – се ля ві.
Усе па парах, я – адна:
без кветак і
люб–
ві.
Прыпеў:
А на шкле марозам лепяцца ільдзінкі
ў маляўнічыя прыгожыя карцінкі.
І здаецца, што на іх
ззяюць цуды з мар маіх –
валянцінкі, валянцінкі, валянцінкі…
На тэлефон усё гляджу.
Што гэта сталася з табой?
Ажно вымучвае душу
адчайны не–
спа–
кой.
Мо ты ў завеі заблукаў?
Ці ўсякім святам супраціў
за мітуснёй надзённых спраў
зноў пра мяне
за–
быў?
Прыпеў:
А на шкле марозам лепяцца ільдзінкі
ў маляўнічыя прыгожыя карцінкі.
І здаецца, што на іх
ззяюць цуды з мар маіх –
валянцінкі, валянцінкі, валянцінкі…
А мо і праўда – я дарма
на гэты боль марную час?
Няўжо прыдумала сама
сабе ману
пра
нас?
Але туга растала спрэс,
калі увечар папазжэй
я атрымала СМС:
“Люблю. Цалу–
ю.
Ж”.
Прыпеў:
А на шкле марозам лепяцца ільдзінкі
ў маляўнічыя прыгожыя карцінкі.
І здаецца, што на іх
ззяюць цуды з мар маіх –
валянцінкі, валянцінкі, валянцінкі…
18.02.2013
Свидетельство о публикации №113021802587