Радасць жыцця
На жыццёвых прасторах душа.
Жыць у шэрані дзён я не ўмею.
Трэба бачыць мне зорак абшар,
Трэба ведаць, дзе сонца ўзыходзіць,
И вясёлкаю лашчыць свой зрок,
Лесу зімняга сон не пашкодзіць,
У першым снезе зрабіўшы свой крок,
Песціць слых салаўінаю песняй
І здзіўляцца, нібыта дзіця,
Сокам белых бяроз напрадвесні
Наталяць прагна смагу жыцця. ( Опублікавана ў зборніку "Салодкі сум")
Свидетельство о публикации №113021708544