Палю былога каламуць...
знішчаю віны і правіны –
бы адсякаю пупавіну,
з якою маяцца павінна.
Ды ў жаркім полымі каміна
шматочкі горкіх успамінаў,
хоць і гараць, але не гінуць –
вуголлем тлеючым жывуць.
17.02.2013
Свидетельство о публикации №113021702908