Пад акорды кахання

Нечаканыя кроплі начнога дажджу
Разліліся па сэрцы струменьчыкам першым.
У вільготныя думкі радок пасаджу -
Прарасце на світанні палаючым вершам!

У дрыжачых руках да цябе прынясу
Зіхаткі дыямент паэтычнага рання.
Кампліменты, як след, запляту ў касу
І пакрочу ў свет пад акорды кахання!


Рецензии
Кожны дзень камплiменты я шлю,
Мора шчасця табе ад сэрца жадаю.
Адказы з нецярпеннем лаулю,
Жыву табой,як магу засцярагаю.

Владлан   02.08.2013 02:11     Заявить о нарушении
Дзякуй, Валодзя, за добры ранішні настрой!)
З цяплом

Валентина Дробышевская   02.08.2013 10:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.