***
Я інакш на жыццё гляджу.
Не папасціся б мне ў пастку,
Не пайсці б з воч маіх дажджу...
Не кажы ты мне, што я скарб твой.
Не патрэбна такіх прызнанняў.
Нават у клетцы буду я сабой,
Не без пошукаў і намаганняў.
Не глядзі ты мне у вочы глыбока так.
Як мне быць, калі ты патонеш там?
Аб пачуццях тваіх надта шмат адзнак.
Мабыць, хопіць. Далей змагайся сам.
Не трымай ты мяне. Гэта не варыянт.
Я пайду, бо сэрца мяне завець.
Можам побач ісці, калі ты не вар'ят
І калі няма попелу ў галаве.
Не вучы ты мяне. Сэнсу тут няма.
Я даўно ўжо абрала дарогу.
Падабаецца мне "з агня ў полымя".
Я чакаць буду. Верыць у перамогу!
Свидетельство о публикации №113021500931