***
Адчыніць ужо закрытыя дзверы.
Я згараю ў іскрах агню,
А для вершаў не хопіць паперы.
І штодзень я ў пошуках выйсця.
На шляху перашкоды, сумненні.
Мне адной з гэтай цемры не выйсці,
Мне не хопіць жадання, імкнення.
Я хачу папрасіць дапамогі,
Але, мабыць, не мне рашаць тут.
Я раблю невялічкія крокі,
Зноў кідаю сябе ў смуту.
Цяжка. Можа не той дарогай,
Не туды завяло мяне сэрца?
Кажуць, трэба ва ўсім бачыць Бога.
Толькі гэтым і можна сагрэцца.
І здаецца, што побач хтосьці.
Толькі нельга яго заўважыць.
Можа мы ў гэтым свеце госці?
Хто мне думкі мае ўраўнаважыць?
Шмат пытанняў. Няма адказаў.
Шлях адзін? Ці былі варыянты?
Мне адной быць ці пойдзем разам?
Я чакаю. А дзе гарантыі?
Хто мне абязаў, што я сэнс знайду?
Хто прасіў? Можа застаўляў?
Не. Ніхто. Я сама сабе іду.
Шмат “чаму” у меня быццам у немаўля.
Але веру я, што знайду адказ!
Сэрца з думкамі будзе разам жыць!
Трэба пачакаць. Няхай пройдзе час.
Будзе шчасце і сэнс. Можа быць…
Свидетельство о публикации №113021500923