Лiставей
Пануе даўно ліставей...
А дзень будзе сонечным новы,
І ўсё наваколле мілей.
Скідаюць лістоту ўжо дрэвы.
На сцежцы ў прысадах ясней,
Даўно адзвінелі напевы,
З якімі і жыць весялей!
РОДНЫМ МЯСЦІНАМ
Мяне, напэўна, не чакае
У госці родны, мой куток!
Як не чакае звонкіх чаек
У лютым, белы беражок.
Але ў мясцінах гэтых звыклых
Няма ні вёскі, ні людзей...
І далягляд амаль блакітны,
Сатканы з мроі і надзей.
Схілюся да зямелькі нізка,
Вось тут быў родны, мой парог...
І да дзяцінства ўжо няблізка:
Віецца шлях цераз разлог.
О, родны краю, мне вядома,
Што цягнеш, нібыта магніт...
Няма ўжо вёскі, майго дома,
Але ёсць грэбля і блакіт!
Зборнік "КРОЗА" . 2012г.
Свидетельство о публикации №113021400559
Анна Атрощенко 26.06.2013 01:53 Заявить о нарушении