Беражыце любоу!

Беражыце любоў! Беражыце!
У рамонках яна ці у жыце,
На зыходзе яна ці ў зеніце –
Беражыце любоў! Беражыце!

Не мяняйце яе на манеты ,
На даляры, дукаты,  песеты.
Яе вартыя толькі санеты –
Гэта знаюць не толькі паэты.

Ні за срэбра, ні злата не дайце
Пацяшацца з яе! Пажадайце
Таму, хто ад беднасці зладзеяваў
І любоў вашу жудасна скраў,
Каб аднойчы багатым ён стаў,

Каб адчуў, што за гэту каштоўнасць
Можна свету аддаці бясконцасць,
Можна неба і сонца аддаць.
Але толькі, багатым каб стаць,
Гэта ўсё не узяць трэба – даць.

За усмешку, бяздонныя вочы,
За мелодыю голаса ўночы,
Калі зоркі у небе ўрачыста маўчаць
А ўсе жылкі у целе, бы струны, звіняць
 
І ў душы вашай – чыста, амаль што без слоў -
Хтосьці ціха спявае: Ave любоў!

Ave любоў!


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.