Дзеяслову
Шчаслівы п'яніца пад плотам!
Забыўшысь. Памяцьцю глухі
К таму што была. Ёсьць. Што потым.
Чым адгукнецца ўсё затым.
Ля іх, і я - такі ж гарэтнік:
Ня знаю продкаў і дзядоў.
Ці не ўзамен, прыйшло здарэньнем,
Нясьці ўпарты дзеяслоў,
Які душ сонных не ўстрывожыць,
Не зменьшыць воз турбот людскіх...
А, я ж, дзівак, на ўсё забыўшы,
Да дзеяслова - так прынік!
-7.2.13.
Свидетельство о публикации №113020904607
Альжбэта Палачанка 13.02.2013 08:58 Заявить о нарушении
Дзякуй за ўвагу!
Михаил Кортелёв 19.02.2013 18:40 Заявить о нарушении