Рэчка
Вілася рэчка між бароў.
З прыемнай для ўсіх весткай
Яна вярталася дамоў.
Яна хацела ўсяму свету
Пра перамогу расказаць,
Каб павыходзілі матулі
Сыноў з вайны той сустракаць.
Але забыла, мабыць, рэчка,
Што ўсе не вернуцца з вайны,
Абараняючы Радзіму,
Яе загінулі сыны.
Свидетельство о публикации №113020700751