Снайпер
Цаляла у душы людскія;
Ці вершам, ці музыкай раптам
Чапляла іх струны жывыя;
Яна была хлопцам. Гітару,
Як любую, абдымала;
Яна была дзеўкай і мару
Пяшчотна між пальцаў трымала;
Яна была кветкай і перцам,
Халоднаю куляй і мёдам;
Трымцела гарачае сэрца
Ад ясных хвілін асалоды...
Хто скажа, што гэтакіх многа,
Той проста на свеце не жыў,
Не думаў, не бачыў нічога
І знаць яе не заслужыў.
кастрычнік 2010
Свидетельство о публикации №113020308124