Тры паэмы пра Шульца

1. Юнацтва Шульца
паэма

Шульц ехаў на пераздачу.
Дакладней, ня ехаў, а
Раз-пораз пасоўваўся
Ў ранiшнiм заторы.
У правым радзе стаялi тралейбусы,
У левым завiхалася нейкая "Аўдзi"
I шэры "Фальксваген".
Шульц моцна пацеў
I яшчэ папэцкаў нагавiцы i штыблеты,
Калi йшоў паўз будоўлю.
Ён не пасьпеў пасьнедаць,
У жываце звонка буркатала
I вельмi хацелася пёрнуць.
Шульц спрабаваў выняць
Са старамоднага дыплямату
Ксэракопiю канспэкта,
Пазычаную ў Герхарда,
I два аркушы выпалi ў гразь
I не было як падняць.

Шульц быў кракадзiл.
На яго часам тыцкалi пальцам,
А дзяўчаты хiхiкалi.
I цяпер ён вельмi баяўся,
Каб не наступiць каму хвастом на нагу.
Учора ён размаўляў па тэлефоне
I выпадкова кусiў бяляўку ў акулярах,
I яго нават хацелi выпiнаць з тралейбуса,
Дакладней, ён сам хацеў вымасьцiцца,
Але не пралез да дзьвярэй.

Шульц паспрабаваў прыгадаць
Экзамэнацыйныя пытаньнi,
Але галава была пустая.
Па гучнай сувязi
Круцiлi папуры беларускай папсы
I рэклямавалi масажор,
А малалетнi гопнiк пад бокам у Шульца
Слухаў нейкi рускi рэп.

I тут раптам пайшлi чуткi,
Што пераздачу прымае шафёр
I што трэба сьпяшацца,
Пакуль затор ня скончыўся,
I Шульц запiсаўся ў чаргу
I апынуўся трыццаць чацьвёртым,
Плюс яшчэ дзьве фапабэльныя цян
Папрасiлiся, каб ён саступiў чаргу.
За вакном будавалi банк i макдональдс.
Кiроўца выйшаў адлiць.

Шульц раптам пазнаў кiроўцу.
Калiсь ён абяцаў
Абламаць Шульцаву храпу i засунуць яе ў заднiцу,
Калi Шульц яшчэ раз
Пачастуе Машу цукеркай.
Шульц выпадкова чапляе храпай цыбатую фiфу,
I нейкая цётка пачынае чытаць яму мараль.

Але тут Шульц прачынаецца.
За вакном цемра.
Пад коўдраю цёпла i спакойна.
Шульц глядзiць на гадзiньнiк,
Апранаецца
I бяжыць на пераздачу.





2.
Васiль Конеў,
залаты голас беларускага сiмфа-паўэру,
лепшага ў сьвеце,
глядзiцца ў люстэрка перад сьняданкам,
старанна прыгатаваным сярэдняю дачкой.
Паглядзець дагэтуль ё на што.
Ён цiсне сваю вагу
столькi разоў, колькi яму гадоў.
Штовясну падыходы даўжэюць
(ён нарадзiўся вясной).
У майстэрнi соладка сапе жонка,
пайметая ва ўсе шчылiны,
у якiя хацела,
крыху пастарэлая,
але каханая,
дасюль прыгожая
i з ранейшым маторчыкам у срацы.
Васiль Конеў падобен да старэючага мэтрасэксуала,
але выключна ў добрым сэнсе слова --
ён нават падпахаў ня голiць.
Васiль Конеў выглядае ў паўтара разы маладзей свайго веку
i чырванее, калi яму гэта гавораць.
Ён лёгка бярэ чатыры актавы,
усiм кажа, што сапраўдных актаў у яго дзьве з тэрцыяй,
i яму даводзiцца доўга тлумачыць,
каб у гэта паверылi.
У дзень свайго 60-годдзя
пасьля юбiлейнага канцэрту,
якi працягнецца ўдвая долей,
чым думалi ўсе навокал,
ён паклонiцца,
падзякуе стадыёну
на сто тысяч сяброў
i прамовiць,
што гэта быў апошнi выступ,
i з тых часоў будзе вучыць сьпяваць маладняк,
даўшы абвестку in cognito,
i выступаць як крытык,
але крый Божа без старпёрства
i без грамадскай дзейнасьцi.
Яму прапануюць вярнуцца на сцэну
за мiльярд
i ён адмыслова напiша жартаўлiвую песьню,
у якой адмовiцца ад прапановы.

Нiхто не памятае,
што яго звалi Шульц
i што ён быў кракадзiлам.





3. Сьмерць паэта
вэрлiбр

Жонка Юрыя Вiктаравiча,
кабета жвавая i суворая,
пакiнула пяльменi.
Яны якраз пастылi,
так што можна есьцi рукамi,
запiваючы халоднаю заваркай
(жонка зноў будзе сварыцца,
што папэцкаў клавiятуру,
таму трэба ёй параiць
нешта цiкавае па тэлевiзары --
тады ў кампутар залезьцi не пасьпее,
бо будзе ўжо позна,
а заўтра ёй рана падымацца).
Юрыю Вiктаравiчу 37 год.
Пяльменная юшка цячэ па барадзе на швэдар.
На сьцяне вiсiць гiтара,
а на сэрцы ляжыць туга.
Хочацца выпiць шклянку пiва,
ды калегi ў iнтэрнэце сказалi,
што жонка будзе сварыцца.

Гадоў дзесяць таму Юрый Вiктаравiч
прыносiў на нейкае лiтаб'яднаньне
вэрлiбры не вэрлiбры
а так,
нешта фiласофскае.
I барадаты пiсьменьнiк
нават сказаў,
што ў гэтым нешта ёсьць
(разумееш?),
што гэта таксама мае права на жыцьцё.
Так што цяпер Юрый Вiктаравiч
у нейкiм сэнсе
таксама барадаты пiсьменьнiк.
Але ж хто цяпер цiкавiцца
сур'ёзнаю лiтаратурай пра жыцьцё?

Юрый Вiктаравiч здымае гiтару,
чхае ад бялёсага бухматага пылу
i вырашае павесiць яе на месца.
Ды рэмень не зачапляецца за цьвiк.
Тады Юрый Вiктаравiч
кладзе гiтару на ложак.
Прыйдзе жонка, дык павесiць як трэба.


Рецензии
таленавита!
а пра якога такога Шульца мова iдзе?

извините, но я забыл свой второй родной язык.
дальше буду по-русски

Яков Шульц   03.02.2013 23:02     Заявить о нарушении
Прыдуманага мною :-)

Лупасин   09.02.2013 00:08   Заявить о нарушении

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →