Тры пцiх
у снах – жуда – прарочая такая:
адна патэльня ў пекле нас чакае –
табе – сяродка, мне – мясцінка з краю.
Калі штодня, штоночы паміраю,
яшчэ смачней батон і кубак чаю.
Наперакор і болю, і адчаю,
мне кожны дзень зямны здаецца раем.
Калі штодня, штоночы паміраю –
нічый спакой тугой не засмучаю.
Пахмурны ранак радасна страчаю,
астатак шчасця ў прыгаршчы збіраю.
Штодня…
.................штодня…
..................................штодня?
1/02/2013
Свидетельство о публикации №113020108326