Гукаюцца гукi...
Злятаюцца словы
На ўцеху пяюхі –
Пакутніцы-мовы:
Адвеку абранай,
З душою спавітай,
Калісьці жаданай,
А сёння забытай.
Гаворка не ў модзе,
Пісанне змялела –
Нічога не родзіць
На полі спусцелым.
Не пішуцца вершы,
Не творыцца проза –
Заторы і мешань
У справах сур’ёзных.
Хтось кажа: “Нашто нам
Такая старызна?
Бацькоўская мова –
Наскрозь архаізмы!
На ёй і гундосяць
Адныя старыя!”
Але вось дзівосна,
Мае дарагія:
Няма болей краю,
Дзе б маці-жанчыны
Дзіцяці спявалі
На мове чужыннай.
1.08.2011
Свидетельство о публикации №113013106087