Памяць у сэрцах
Апалiлася вайной краiна,
Вёскi i пасёлкi, гарады,
Згвалтаваны родныя мясцiны,
Час не лечыць памяць праз гады.
Жудасныя хвалi той навалы,
Жах ад смерцi, рабства кайданы,
Наш народ фашысты катавалi,
У часы страшэннай той вайны.
Час прайшоў, апалены вайной,
Час прайшоў, а памяць застаецца,
Калакольны звон бяды людской,
Як набат у сэрцах аддаецца.
Свидетельство о публикации №113013009952
Аднак сумны і з пачуццём цяжкага лёсу беларускага народу. Прырода, як і людзі, сумуе, адраджаецца ад вайны...
Аляксандра Фагот 06.03.2014 10:05 Заявить о нарушении
Серов Егор Михайлович 30.01.2013 22:25 Заявить о нарушении
Серов Егор Михайлович 30.01.2013 22:26 Заявить о нарушении