Твар жаху
Што бачу, што чую, што думаю я?
Навошта заўжды парасон ад дажджу
Ідзе са мной побач? Навошта зямля
Так плача, крычыць, узрываецца так?
Не ведаеш ты і не трэба табе.
А я табе з сэрца скажу:” Эх дурак!”
Зірні ў мой твар і адчуеш сябе,
Як лялька з батлейцы. Я, быццам прывід,
Твар жаху нашу я пад дзённым абліччам.
Не ўбачыш на твары і кроплю крыві,
Анёл бяссмяротны ў пекла ўсё кліча.
А я не іду, хочу моцна я жыць.
І жах накрывае мой твар зноў і зноў.
З табою, мой спакуснік, мне хочацца быць:
Каханне атрутою ўпілася ў кроў.
Свидетельство о публикации №113013008058