Белорусская нива
І з вятрамі спяваеш дуэтам,
Поіш зерне крыштальнай расою
І пястуеш пад сонечным светам.
Прыпеў:
Беларуская ніва,
Ты працуеш рупліва.
Я табой ганаруся,
На цябе я малюся.
Хай звініць у паднябессі
Жаўруковая песня.
Ты красуй усім на дзіва,
Беларуская ніва!
Прыгажэеш пад сонейкам летнім,
Размалёўваеш золатам поле
Ад славутых лясоў запаветных
Да радзімых бяроз навакольных.
У кожнай хаце пануе ў жніўні
Цьмяны водар духмянага хлеба.
Беларуская шчодрая ніва,
ты- жыццё, дараванае небам!
Прыпеў.
Свидетельство о публикации №113012909606