Абляпiха
і красавацца да цяпла,
мая суседка-абляпіха
каралі ўлетку набыла.
Увосень сонечны праменьчык
змяшала з фарбай залатой –
і ў кожнай пацерцы агеньчык
заззяў вясёлай мілатой.
А каб малыя вітамінкі
не змерзлі ў студзеньскі мароз,
зляпіла іх уздоўж галінкі,
спляла накшталт дзявочых кос.
Схавала гронкамі ў калючках –
вясне пакінула “прэзент”,
каб аніякі вецер-злючка
іх не абтрос заўчасна ўшчэнт.
Прыцерушыла снежнай ватай –
у халадэчу так мадней –
і прытулілася ля хаты
зімовай казкай для мяне.
28.01.2013
Свидетельство о публикации №113012900049