Кропля цябе i кропля мяне
Пад маім сэрцам хутка расце.
Будучыня наша з табой,
Пачатак яе зарадзіўся вясной.
Рысы мае і рысы твае –
Рысамі стануць яго ці яе.
Будзе ўсё гэта працягам жыцця,
Калі на свет з’явіцца наша дзіця.
Кропля цябе і кропля мяне
Маленькаю ручкаю шчыра кране.
Усмешка твая і ўсмешка мая
Усмешкай дзіцяці зазя’е пасля.
Шчасце, якое пад сэрцам расце
Бацькам і маці нас назаве.
Свидетельство о публикации №113012807150