Ты зно адкрываеш сакрэты той ночы

Ты зноў адкрываеш сакрэты той ночы,
Дзе ты ўсталяваўся з вясёлай гурбой,
А я да цябе папялішчам усё крочу,
Шукаю я выйсця, шукаю спакой.
А ты не пускаеш і клічаш я чую.
Табе я не трэба, я цацка твая.
Навошта я зоркай у небе начую,
А ў ранку табе нараджаю дзіця?
Забі мяне чуеш! Забі! Адцурайся!
Дай выйсці мне з цемры, дай кроплю святла.
Ты кветкай у сэрцы маім адраджайся,
А я адраджуся як промень сама.


Рецензии