Сярод людзей ёсць людз -злыдн
Сярод людзей ёсць людзі-злыдні,
Зайздроснікі і лайдакі.
А ў маім жыцці ёсць тыдні,
Калі замест зубоў - клыкі.
Ваўчыцай бегаю па полю
Не ад пакутнага жыцця.
Наадварот шукаю волю,
Шукаю шлях да небыцця.
І часам мне здаецца марным,
Што нарадзілася зусім.
Усім здаюся вельмі “гарнай”,
Прывабнай я здаюся ім.
Але, каб ведалі сакрэты
Майго душэўнага жыцця,
Мае ваўчыны запаветы,
Гульню дарослага дзіця,
То не былі б яны пяшчотны
І не казалі б больш услых.
Я чалавек не бессмяротны,
Але не разумею іх.
І хочу зноў ваўчыцай бегаць
Не ад пакут, а ад людзей,
Бо давялося шмат мне зведаць,
Каб адцурацца ад надзей.
Таму ў маі жыцці ёсць тыдні,
Калі замест зубоў - клыкі.
Мяне ўспомняць людзі-злыдні,
Зайздроснікі і лайдакі.
Свидетельство о публикации №113012806498