Жанчынай Бог мяне ствары

Жанчынай Бог мяне ствары ,
Жанчынай буду да сканання.
Ён у душы маёй адкрыў :
Пакуту, смагу да кахання.
Як ружа раніцай расу
Пялёсткамi п`е адмыслова
Так я душы сваёй нясу
Жаданае "каханне" слова.
Як кошка на пяшчоту рук
Імкнеца прытуліцца шчыра,
Так я стрымаю сэрца рух
Ізноў суцешу сваю ліру...

Жанчынай Бог мяне стварыў,
Жанчынай буду да сканання.
Ён аб адным мяне прасіў,
Каб не цуралася кахання.


Рецензии
Прывітанне...
Вялікі дзякуй за прыгожыя вершы на роднай беларускай мове.

Петр Перов   25.03.2013 23:30     Заявить о нарушении
ВАм таксама дзякуй, за тое, што чытаеце.

Нина Джумова   26.03.2013 09:51   Заявить о нарушении