Гаманенне лесу

(Аўтар Ягор Сяроў)


Як гамонiць беларускi лес!
Казачнае льецца гаманенне!
Мiлагучны ён, лясны аркестр,
Ты спынiсь, паслухай хоць iмгненне.

Ты пачуешь музыку дубраў,
I напеў малых лясных сцяжынак,
Песеньку ў гнёздах птушанят,
Вальс травы прыгоркаў i нiзiнак.

I калi стамiўся ад турбот,
Слухаю я леса гукаценне,
Для жыцця, душы i добрых спраў,
Я бяру адсюль сабе натхненне.


Рецензии