Восень у горадзе
Ранiцой у горадзе туман,
Лiсце ўраз на землю ападае,
Неба шэрае, як шэры акiян,
Гэта горад восень сустракае.
Восень, нiбы постаць жураўля,
Небасхiл сваiм крылом кранае,
I прырода, быццам немаўля,
У сваёй калысцы засынае.
Навакол спакой у гэты час,
Толькi веткi вецер патурбуе,
I мастак ужо не ў першы раз,
Добрую карцiну намалюе.
Свидетельство о публикации №113012609285