Аб прыродзе i жыццi
Колькасць зорак бясконца,
Немагчыма злiчыць,
Колькi промняў ад Сонца,
Да зямлi даляцiць…
Колькi з неба сняжынак,
Колькi кропель у дажджы,
Колькi ўзiмку iскрынак,
На азёрнай мяжы…
Птушкi ў лесе спяваюць,
Хто калi iх лiчыў,
Рыбы ў рэчцы гуляюць,
Хто за iмi сачыў…
I падкажа ў свята,
Твой ахоўнiк-анёл,
Колькi ў свеце багата,
I раслiн i жывёл…
I пра цуды сусвета,
Ад нябёсаў штодня,
I адчуеш сябе ты,
Як малое ягня…
Вось тады зразумееш,
Ты ў свеце начы,
Што прыроду як мацi,
Трэба ўсiм берагчы….
Свидетельство о публикации №113012609276