Аблокi жыцця

Аўтар Ягор Сяроў

Як прыгожа аблокi iдуць над зямлёй,
Праплываюць па небе як белыя хвалi,
I знiкаюць далеча за хуткай ракой,
Зноў да нас не iдуць, як бы мы не чакалi.

Днi жыцця, як аблокi, бягуць па Зямлi,
Прыйдуць хутка i хутка iмклiва знiкаюць,
Час ляцiць, нiбы ластаўка дзесцi ўдалi,
I, былыя гады дзён назад не вяртаюць.

Так, не вернеш аблокi i днi, што зышлi,
I жыццё наша зноў паўтарыцца не зможа,
Кожны дзень, не аркушык у календары,
Яго трэба пражыць i напэўна прыгожа.





      


Рецензии