Вера

(Аўтар Ягор Сяроў)

Званы ад царквоў i касцёлаў,
Уздым беларускай зямлi,
Цяпло ад нябесных анёлаў,
Баронiць лугi i палi.

Без веры няма чалавека,
Без веры няма i краiны,
Мы ведаем гэта спрадвека,
Бацькоўскiя любiм мясцiны.

Малiтва iдзе да нябёсаў,
Да Бога малiтва ляцiць,
Яна таямнiцай узнёслай,
У сэрцы лампадай гарыць.

Дай Божа нам мiру i згоды,
Дай шчасця хаця ж бы крыху,
Мы пройдзем жыцця карагоды,
З табою на гэтым вяку….


Рецензии