Шануйце старасць

(Аўтар Ягор Сяроў)

Хаця аб гэтым шмат казалi,
Не лiшкам будзе паўтараць,
Калi людзьмi мы хочам звацца,
То трэба старасць шанаваць.

Каб жыць у мiры i спакоi,
I з жахам днi не сустракаць,
Засвой ты правiла такое,
Што трэба старасць шанаваць.

Вучы дзяцей, вучы ўнукаў,
Дарма каб час не марнаваць,
Як цяжка б не было на свеце,
А старасць трэба шанаваць.

Каб час з’яўляўся добрым лекам,
Каб боль у сэрцы не трымаць,
Каб быць сапраўдным чалавекам,
То старасць трэба шанаваць.


Рецензии