Купалле
Дзiўны звычай у нас ад вякоў старажытных,
Ад гiсторыi щчодрай беларускай зямлi,
Да яго нас вядуць ад прапродкаў сцяжыны,
Гэта свята Купалле, мы яго збераглi.
Дзеўкi ў рэчку вянкi запускаюць у вечар,
Варажаць на вяселле, на каханне, на лёс,
I кастры разгарае ў ноч купаллеўскi вецер,
А праз iх закаханыя скачуць на ўзнёс!
Калi шчасце жадаеш знайсцi ты ўдала,
Можна ноччу ў Купалле чашчобай блукаць,
Там у цемры лясной, як легенда казала,
Трэба папараць-кветку спрабаваць адшукаць.
Не цвяце у прыродзе гэта дзiва-раслiна,
Але што тут здзiўляцца i што тут казаць,
Усе стары i малы, i хлапец i дзяучына,
На Купалле iдуць гэту кветку шукаць!
Дзякуй Богу, што ёсць у народа Купалле,
Дзякуй продкам i ўсёй беларускай зямлi,
Як агонь чалавек зберагаў на запаллi,
Наша свята Купалле, мы яго збераглi!
Свидетельство о публикации №113012609128