Беларусам. А ХТО ТУТ ЖЫВЕ?

МінскіЯ  Хронікі. Беларусам. А ХТО ТУТ ЖЫВЕ?
(“А  хто  там  ідзе? “ Янка Купала).

Кожны год, пасля зімы,
прачынаецца Прырода.
Мы – чакаем навінЫ,
год за годам…
Мы – чакаем перамен,
для жыцця народа.
А Улады – ўсё падлей,
з кожным годам…
Мы – чакаем ад жыццЯ
Лёс неабыякавы.
А ўсяго-та  набыццЯ –
дуля... з макам...
Мы – жадаем для людзей
шчасця роўнаважкага.
А – няма яго нідзе!
А – няма ж  яго…
Кожны ж год,
пасля зімы,
прачынаецца Прырода.
...і калі ж
прачнёмся мы,
звацца каб – Народам?
*+*
26 студзеня 2013г.


Рецензии