Што мне сказаць?
Голас знаёмы.
Ты як, прывітанне!
Словы-прыёмы…
Якое каханне?
Што мне сказаць?
Я чую прызнанні.
Яшчэ распытаць…
Ты помніш спатканні?
Работа, сябры...
Разумелі калісьці.
Цікавыя сны
І асенняе лісце.
А я ўспамінаю…
А ты захапляўся.
Я словы шукаю,
Быць лепшым стараўся.
Я верш прысвяціла,
Не буду чытаць.
Цябе не любіла,
Магла адчуваць…
09.09.2012
Свидетельство о публикации №113012311412