Полацкай князё не Рагнедзе жонцы князя Уладз м ра
ды не скоранай,
З гордым мужам —
простай, ласкаваю…
Дараваць віну,
не трымаць дакор,
Мець у сэрцы
вышэйшую праўду…
Спалена душа
Красным Сонейкам,
Не заззяць ужо ёй
былой славаю.
Не княжна ты ўжо
у мілым Полацку,
Зараз месца тваё —
Ізяслаўе.
Сэрца ж маці —
у стольным Кіеве:
З Праміславаю,
Прадзіславаю…
Долю светлую
ты прасіла ім:
Мудрым стаў твой сын
Яраслаў.
Ты не стала душою
слабая:
Крыж ад Бога —
відаць, па сілах!
У стагоддзях —
ты лёсам слаўная.
Ад Рагнеды
і Гарыславы —
Не сваёю —
Божаю сілай —
Ты ўваскрэсла —
Анастасіяй!!!
* Рагнеда, Гарыслава, Анастасія — імёны Полацкай князёўны, асветніцы. Дачка Полацкага князя Рагвалода, жонка Вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра Святаславіча (Уладзіміра Хрысціцеля); маці князёў Ізяслава Уладзіміравіча (Полацкі князь з 988 па 1001), Яраслава Мудрага (Вялікі князь Кіеўскі з 1019 па 1054), Усевалада (князь Уладзіміра-Валынскі), Мсціслава (князь Цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы i Праміславы.
Першая манашка на землях Усходняй Русі.
** Імя “Анастасія” (царкоўна-славянскае) па-грэчаскі азначае “ўваскрасенне”.
22.01.2013-07.10.2013
Свидетельство о публикации №113012207992