Жнивень - Август
http://www.stihi.ru/2012/12/13/279
Не дарма месяц так называлі,
Даспявалі хлябы на палях.
Жалі хлеб у мінулым сярпамі,
Рукі жней усе былі ў мазалях.
А цяпер хлеб збіраюць камбайны,
Але назва існуе старой.
А палі на Украіне бяскрайні,
Жнівень слаўны гарачай парой.
І з гародаў нясуць гарадніну,
У лясах усе збіраюць грыбы.
Можна стрэцца з усёю радзінай,
Носяць кошыкі, быццам скарбы.
Сонца тут прыпякае на славу,
У рэках ловяць і ракаў, і рыб.
А пад вечар лунае над ставам
Крык жахлівы,выходзіць там вып.
Месяц добры, прыгожы, сагрэты,
Для дарослых і дзетак малых.
А як сонца садзіцца за рэку,
Цёплы вечар заве маладых.
Гэты месяц апошні ў леце,
У дзяцей ужо канікул канец.
Ён гатуе для восені месца,
Жнівень - лета квяцісты вянец.
Свидетельство о публикации №113011910069
С Днём Великой Победы!
Мира и любви!
Анна Будзько 07.05.2021 13:18 Заявить о нарушении