Дз вак на белорусском

Ён кахае цябе, як ніхто не кахаў ніколі
І руку падае, калі ты выходзіш з аўто.
Ты смяешся гарэзліва, потым з тугой міжволі
Схамянешся  ад  думкі: “А ён для мяне – ніхто”.

У яго валасы, як жніво на пякельным сонцы,
Ды блакітныя вочы, нібыта марская хваль,
І, здаецца, жывуць прыгашэйшыя побач хлопцы,
Ну а ён, небарак, пунсавее, як той караль,

Калі бачыць цябе дзесьці побач ў вагоне поўным,
Ці ў парку каля той альтанкі, што сярод дрэў,
Ён кахае цябе нявытрымна і чароўна,
Як ніколі ніхто пакахаць да яго не смеў.

Кожны вечар стаіць гадзінамі без прытулку
І глядзіць на тваё незачыненае вакно,
Ну а потым ўздыхне і знікне ў адным з завулкаў,
Каб бадзяцца, пакуль не стане зусім відно.

 Ты чакаеш яго з трывогаю на змярканні,
І сама не даеш прызнацца сабе ў тым,
Што дзівак хударлявы з дзіцячым сваім каханнем
Стаў вось так нечакана патрэбным і дарагім.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →