СтарЫ Новы год
па-кацячы разважае:
ці стары той Новы год,
што сягоння свет чакае?
І чаму ён пастарэў
усяго за пару тыдняў?
Пэўна, сала мала еў?
Альбо жыў у нейкіх злыдняў?
Ці пра крызіс хтось яму
расказаў у яркіх красках?
Ці састарыўся таму,
што не ведаў людскай ласкі?
А магчыма, з-за сынка
гаспадарскага – Валеркі?
З-за нястачы малачка?
Ці спустошанай талеркі?
Кот глядзіць, як на двары
бурапеніць снег бахматы,
і ўздыхае: ці стары
адшукае шлях да хаты?
14.01.2013
Свидетельство о публикации №113011410656