Вяртанне да вытока
Ужо стагоддзі за смугою часу.
Так хочацца імгненне прыпыніць -
І повязь зазумець з радзімай нашу,
Каб не забыць святое хараство,
Паэзію жыцця зямнога,
І захаваць хоць рэштачку таго,
Чаго і так ужо зусім-зусім нямнога,
Каб не знікалі сувязі з былым,
Каб будучыню карані трымалі,
Каб годна гаварылі мы ўсім,
Дзе нашы продкі і жылі, і спачавалі.
Вяртаемся па кроку да сваіх
Крыніц жыцця і да жывіцы-сокаў…
Паціху… Пакрысе… Бо ў жыцці
Заўсёды ёсць Вяртанне да вытокаў.
Свидетельство о публикации №113010911149