Усяму свой час
Што ні ёсць на свеце - мае час.
Нараджацца час быў на планеце,
Смерць сустрэне кожнага тут з нас.
Час садзіць, час ураджаю збора,
Забіваць і зноў ажыццяўляць.
Разбураць і аднаўляць нанова,
Слёзы ліць, ад радасці спяваць.
Час раскідваць камяні на полі
Час надыдзе - камяні збіраць.
Час абдымкаў, і калі даволі
Чалавека толькі прывітаць.
Час шукаць каштоўнасці святыя,
Час губляць, захоўваць і кідаць,
Размаўляць, хоць словы ўсе застылі,
Хоць прамовіць хочаш - прамаўчаць.
Час любіць, любіць усіх, хто побач,
Быць дабраславеннем для людзей
Нават там, дзе валадарыць роспач,
Ненавідзець брудны час падзей.
Новага няма нічога ў свеце.
Што Стваральнік робіць - прыгажосць.
І пакуль яшчэ нам сонца свеціць
Для ўсяго час асабісты ёсць.
16. 12. 12
Свидетельство о публикации №113010809096
Рыжов Александр Геннадьевич 09.01.2013 23:53 Заявить о нарушении
Надежда Петручук Филон 17.02.2013 23:49 Заявить о нарушении