Сьляды - Следы

Дзе аднойчы прайшоў чалавек -
Там адбіткі пакутаў і слоў.
Хай мінуе за векам век -
Не схавае ён тых слядоў.

Ты не вер, што настане час
Небыцця, што пагасьне Сусьвет:
Калі нават не будзе нас -
Нашых душ застанецца сьвет!

Па зямлі, па люстэрку вады
Ты бяжы ці паўзі, не стой!
Будуць бачны другім сляды,
Што застануцца за табой.

Па адбітках слядоў жыцця
Хтосьці будзе ісьці хутчэй,
Бо ад еднасьці пачуцця
І ісьці, і дыхаць лягчэй...

07.01.2013.


Рецензии
Пакутуем у пошуках сэнсу жыцця і сэнсу вершаскладання. А так, аказваецца, усё проста і зразумела:"бо ад еднасці пачуцця І ісьці, і дыхаць лягчэй..." Мудрая формула на кожны дзень. Дзякуй Вам за яе, Аксана!

Люба Солошина   01.02.2013 21:39     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі за аднадумства! Гэта вельмі радуе!)

Оксана Маркович   02.02.2013 21:19   Заявить о нарушении