Любляна i Люблiн
Прыпоміць складана
Калі ты стала маёй Люблянай.
І калі
Ў рознакаляровым трымценні
Заззялі ліхтарыкі ў Вене.
І нарэшце
Калі было трэба
Мне зрабіцца тваім Загрэбам.
Але зараз
Дакладна вядома
Што я быў здрацвянелым Ослам,
а калі казаць праўду -
у сляпым Бухарэсце жыў
амаль тры гады...
А тады,
Ацверазеўшы,
Не даў рады
Трываць -
Ты стала маёю Прагай.
Усёй існасцю прагнуў
Пасяліцца ў тваёй Пазнані.
І гэта маё жаданне
Біла мяне
Высокім Токіё
І забіла
мяне таго...
А ўчора
Зусім нечакана
Ты назвала мяне сваім Міланам.
І ад сёння і назаўжды
Я твой утульны Люблін.
Мінула цяжкіх тры гады
Каб усвядоміць
Хто мы
На нашых уласных картах.
І каб усвядоміць што
Ніякія гарады
Нават сталіцы не варты
роднага чалавека.
Свидетельство о публикации №113010609806