У роднае мовы якiя прасторы?
якія прасторы?
Сям’я ды калыска,
ды песня ў полі.
Застолле.
Вяселле.
Памінкі.
Журба.
Яшчэ ў роднай мовы
душа ёсць твая.
А душа твая
цэлы ўмяшчае сусвет.
Рубяжы роднай мовы –
на арбітах планет.
Я ўпэўнена ў тым,
што яна й там гучала,
Дзе жыццё свой выток
ад нуля пачынала.
А яшчэ цвёрда знаю,
што яна прагучыць,
Там дзе мы ўжо
ніколі не зможам пабыць.
Як бясконца жыццё
і бясконца прастора –
Так бясконца заўжды
наша родная мова!
17-18.03.2009
Свидетельство о публикации №113010504946
І будзе гучаць яна вечна,
Бо ў душах яна, то бясспрэчна,
Гамоніць, пяе, не маўчыць!
З павагай,
Оксана Маркович 02.06.2013 16:48 Заявить о нарушении
Люба Солошина 02.06.2013 19:06 Заявить о нарушении