E-mail

Мілы мой, дарагі! Без цябе на чужыне
 не жыву – успамінамі сэрца гаю.
 Не стрываўшы, табе на паштовую скрыню
 адпраўляю пасланне – пяшчоту маю.
 Не здзіўляйся, прымі гэты файл-прывітанне,
 не адкідвай яго ні ў карзіну, ні ў спам.
 Хай і ўзімку цябе пазабавіць каханне,
 што было не пароўну адмерана нам.
 Асцярожна спампуй гэты сціплы дарунак --
 недачытаны ліст, што сарваўся падчас
 распранання дубоў, і па восені юных.
 Захавай успамін. І забудзь пра адказ.
 Я нічога, дальбог, ад цябе не чакаю.
 Што – няшчырыя словы? Адчэп для вачэй!
 Знемагаю ў зіме. І ўсё маюся маем.
 І дагэтуль мяне тая ж горыч пячэ.

31.12.2012


Рецензии
Выдатны лірычны верш. Ёсць толькі адно маленькае пытанн. У сказе:

Асцярожна спампуй гэты сціплы дарунак --
недачытаны ліст, што сарваўся падчас
распранання дубоў, і па восені юных.
і па восені юных - да чаго адносяцца гэтыя словы?

Махнач Сергей Юрьевсын   10.01.2013 22:40     Заявить о нарушении
не па восені юных ?

Махнач Сергей Юрьевсын   10.01.2013 22:41   Заявить о нарушении
верш пісаўся чалавеку, які і па восені свайго жыцця - юны ( накшталт алегорыі)

Але Вы маеце рацыю... Штосьці тут не так, калі патрабуюцца тлумачэнні. Дзякую за заўвагу, падумаю, што перарабіць.

Демьянова Татьяна Дмитриевна   10.01.2013 22:51   Заявить о нарушении
Я понял. Вы хотели сказать, что раздевающиеся дубы и по осени юны. Юны, несмотря на осень. Что-то в этом есть, только смысл доходит не с первого раза. Слишком много смысла Вы пытались втиснуть в короткую фразу. Можно оставить, как есть. После объяснений я согласен с Вами.

Махнач Сергей Юрьевсын   11.01.2013 01:26   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.