Мы стамiлiся быць

Мы стаміліся быць умоўна вольнымі.
Мы стаміліся быць умоўна жывымі.
Чым, скажы мне, мы задаволеныя,
Ад чаго засталіся пустымі?

Мы стаміліся быць нават сціплымі.
Мы стаміліся ўжо ад хлусні адвечнай.
Дзе ж сапраўдныя і адзіныя,
Дзе ж вы? Дзе ж вы? Паклічце мяне!

Мы стаміліся ўжо паціскаць плячыма,
Пачынаць зноў і зноў з нуля.
А інакш, мабыць, і немагчыма,
Калі гэтага патрабуе зямля.

Мы стаміліся быць умоўна роўнымі.
Умоўна аднолькавымі, на адзіны твар.
Маскарад.
Калі выпала цяжкая доля - мы згодныя.
І пляцемся ўсляпую наўздагад.

Мы стаміліся быць умоўна вольнымі.
Мы стаміліся быць умоўна жывымі.
Чым, скажы мне, мы задаволеныя,
Ад чаго засталіся пустымі?


Рецензии