Каляды
Намачыў анучай пыл.
Начапіў святочны світар,
Напісаў пра гэта ў твітар.
Вусы расчасаў свае,
Лепш зрабіў на барадзе.
Столькі думак ў галаве,
Ледзь дарэзаў аліўе.
Не забыў пра садавіну,
На стале ляжаць павінна.
І цукеркі, мандарыны,
Міскі тры са смажанінай.
Рыба смачная і паляндвіца,
Трэба з'есці не забыцца!
Курыца, пюрэ гатовы,
Нехта грукае. А хто вы?
Госці цешацца ўслых,
Гэй, з калядкамі ўсіх!
Свидетельство о публикации №112123100355