Верш пра вершы
Анатолю Майсеенку*
На цуд падобны Вашы вершы!
Ў гаі блазнуе "коска-месяц".
Здзіўляюцца паляк і рускі:
Жаўрук нам песні "беларусіць"!
Я бачу нават ува сне,
Як доджык парасон "клюе".
За Вамі й Млечны шлях загледзеўся:
"Вісіць пытальнікам" Мядзведзіца!
… Поўз па жыцці ці йшоў таропка,
Завершыць шлях "зямелькі кропка".
Над кропкай крыжа сілуэт
Вам – "клічнік", калі Вы паэт!
Тут трапна ўсё – да кожнай рыскі:
"Усхліп" агню, лісічак "пырскі",
Як куляметная чарга –
Шматкроп’е у канцы радка...
* Верш напісаны да прэзентацыі аднаго з паэтычных зборнікаў Анатоля Фядосавіча Майсеенкі. Найбольш поўнае выданне яго паэтычных твораў:
РОЗДУМ: вершы, паэмы, прысвячэнні / Анатоль Майсеенка; складальнік Майсеенка В.І. ; прадмова А. Ліс. - Мінск : А.М.Вараксін, 2010. - 263 с.
Свидетельство о публикации №112123002674