Завяжы змяю на вузел!!!

Учора добра пагудзелі!
З кожным кубкам весялелі,
Размовы задушэўныя вялі
І выпіць ўсё мы, нават, не змаглі.
Спачатку піва залівалі.
У карты трохі пагулялі,
Да дзевак у госці мы зайшлі
Але на месцы не знайшлі.
Тады адпомсціць ім рашылі:
Іголкі ў ложкі падлажылі,
А на стале ў ружову міску
Яўген паклаў маленькую запіску:
“За тое, што вы нас не ждалі
У ложкі вашы мы нас…лі!”
З вясёлым смехам потым разам
Бягом  памчалі мы на базу…
Калі ў кубках піва ўжо не стала,
Рашылі, што гарэлкі врэмячка настала!
Старанна курткі апранулі
І ў кашалькі мы заглянулі:
Няма ні воднай там банкноты,
Прапілі ўсё, такія вось свіноты!
Жаданне ёсць – нямаем грошай,
Ў жыці няма пячалькі большай!
Дзяньгу на вэксель мы ўзялі,
У чацвер аддаць паабяцалі…
І вось зайшлі мы ў магазін,
Бутэ’ль стаяў неатразім:
Празрысты, з яркай пробкай,
Яго завём мы проста “водкай”.
Рашылі з Жэнем узяць мы пару,
Каб бегаць не было ў запару…
Чарга мая ўжо падходзіць,
А прадавец тут нам гаворыць:
“Чаго стаіце вы на касе?
Без пашпарту, ні ў якім разе!”
Прыйшлося бегчы мне да дому,
Нягледзячы ў нагах на стому…
І вось апяць мы за сталом.
У рукі кубкі зноў бяром,
Гарэлкі трохі выпіваем,
Каўбасою заядаем.
Курыць хадзілі ў тувалет,
Ўначы рабілі з нечага амлет.
Дзяўчат усё ж такі знайшлі
І з імі піць далей пайшлі.
Гулялі, пілі, весялілісь,
Ўсю ноч туды-сюды насілісь…
Часы ў чатыры, можа ў пяць,
Калі папоўз дадому спаць,
Сустрэў Яўгена на дарозе,
Ляжыць з бутэлькай на парозе.
Стараўся нешта мне сказаць,
Змог не ўсё я разабраць:
“Каб змог прынесці гэту я гарэлку,
Прыйшлося з д’яблам заключыць мне здзелку…”
Сказаў – і лёг пад адзеяла,
Напэўна, сіл ўжо не стала…
Што далей было – загадка,
У галаве няма парадка,
Але калі сягоння я прачнуўся,
Ад жаху аж устрапянуўся:
У пакоі гэдкі срач,
Хоць вазьмі сядзі і плач,
Галава баліць, не пройдзе,
Яўген разлёгся на парозе,
Няма ні грошы, ні яды,
Нарабілі во якой бяды…
І каб увогуле не спіцца
Рашылі мы дагаварыцца,
Што піць ніколі мы не будзем,
І выйдуць з нас урэшце людзі!
Піць нарэшце мы кідаем
І сардэчна абяцаем:
Не вып’ем піва мы ні кроплі,
Не будзе водкі ў роце болей,
Курыць ніколі мы не станем,
На алкаголі крыж паставім!
І хай цяпер дзяўчаты любяць,
Ад нас яны ў шоку будуць…
Вучыцца станем на дзясяткі,
Вось такія ў нас парадкі.
Не станем мы рабіць благога,
Нікому мы не зробім злога.
Хто папросіць – дапаможам,
Калі, канешне, зможам…
Вось такімі, людзі, сталі,
Піць урэште завязалі. )))))


Рецензии