З прадвеку у век...

З прадвеку ў век
Байкі піша чалавек.
Кладзе ў іх жыцця аснову,
Каб кожны мог зрабіць выснову:
Як жыць, як быць і як змагацца,
Каб да канца не сапсавацца.
Жыццё праз прызму  паглядзець,
І плынь яго ў рэшце зразумець!!!
Крылова байкі помняць ўсе,
Можа сам пісаў хто па крысе…
Не ва ўсіх канешне атрымалась,
Але яны хоць пастаралісь…
Вось і мы з маім сябром
У рукі лістікі вазьмём,
Паспрабуем нешта напісаць,
Жыцця малюнкі паказаць..
Канешне, з Жэнем не Крыловы,
Спрабуем толькі мы звязаць два словы…
З Крапівой у рад не зможам стаць,
Пісаніну нашую складана вершамі назваць.
І вы нас не судзіце строга…
Жартуем у вершах мы нямнога.
Чэсна вам сказать??
Калі добра пашукаць
Між радкоў у словах верша
Ты пачуеш праўду сперша!!!! ))))


Рецензии