З Новым годам!
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!
Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!
Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды –
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!
2.01.2012
Свидетельство о публикации №112122308280
Хай будзе радасным Год гэты Новы!
Вы мне далi спадзявацца высновы.
Шлю прывiтанне ад моцнай паловы!
Махнач Сергей Юрьевсын 11.01.2013 10:12 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 11.01.2013 10:14 Заявить о нарушении