Жаночае
Глядзяць мае ўстрывожаныя вочы:
Чакаю я, чакаю я сустрэчы,
Сустрэчы з тым, хто мне прызнацца хоча.
Прызнацца, як зняможыўся ў пустыні
Халодных душ - шукаць білет ільготны,
Стаміўся прасаваць спіной прасціны
І маляваць "пастэльныя палотны".
Як мне сябе паводзіць пры сустрэчы?
Прыняць і дараваць, забыўшы крыўды?
Накрыць на стол, абняць рукамі плечы,
Як быццам вечна ён са мною быў ды
Не кідаў подла ў роспачы смяротнай,
I не ўцякаў у ноч аднамаментна?
Мо, падмяніць білет яго ільготны
Аселага жыцця абанементам?
Гляджу я ў цемру ночы, у пустэчу -
Не, не дарэмна Бога я прасіла.
Чакаю я, чакаю я сустрэчы,
Сустрэчы з тым, каго прагнаць не ў сілах.
23.12.2012
Свидетельство о публикации №112122301954
Верш "Жаночае" таксама вельмі цікавы.
Толькі вось гэта:
"стаміўся у пустыні" - каб рытм не збіваўся, дапушчальна пасля Я - У. Альбо замяніць слова "стаміўся" на штосьці накшталт "зняможыўся"
"І не ўцякаў" - каб выправіць рытм. Ці тады так: не уцякаў.
Добра пішаце, Сяргей! Ці даўно?
Демьянова Татьяна Дмитриевна 08.01.2013 18:07 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 08.01.2013 19:57 Заявить о нарушении
Турбуе мяне літара "ў". Увесь час лічу яе зычнай - адсюль часам сутыкаюся з цяжкасцямі.
І націск слоў некаторых рэдкіх блытаю, бо карыстаюся слоўнікам. Свайго слоўнікавага запасу не хапае, каб пісаць вершы. Тэхнікай валодаю практычна ў дасканаласці, а вось граматыка кульгае. Кніг на роднай мове пасля школы не чытаў зусім. Ёсць праблема - трэба вырашаць!)))
Махнач Сергей Юрьевсын 08.01.2013 20:09 Заявить о нарушении
Я жыву ў Мінску, у 1993 прыехаў са Смаргоні, у 1998 скончыў палітэхнічны інстытут (тады яшчэ Акадэмію). У мяне дзве дачкі - Марына (2003) і Вольга (2008). Вось так неяк))))
Махнач Сергей Юрьевсын 08.01.2013 20:11 Заявить о нарушении
Сяргей! Калі будзе цікава, заходзьце "на агенчык" на ТУТбаеўскія форумы: http://forums.tut.by/showthread.php?t=10209150&page=113
У нас там нешта накшталт дзіцячага садка для паэтаў. Ёсць і настаўнікі ( якія маюць філалагічную адукацыю), і крытыкі (прафесійныя і не), і апаненты. Для развіцця здольнастяў - вельмі карыснае месцца. Ужо 2 жанчыны надрукавалі па кніге вершаў. Будзем пісаць разам. Калі ласка!
Демьянова Татьяна Дмитриевна 09.01.2013 17:24 Заявить о нарушении
Демьянова Татьяна Дмитриевна 09.01.2013 17:26 Заявить о нарушении