Сонцаварот

Сонцаварот. Нярухомыя зоры
Быццам цвікамі прыбіў Карачун.
Света канец нагадае суровы.
Але сыдзе ен пад спевамі струн.

З-пад леса галінак, ды сосен карэння
На беразе Немана струны гудуць...
Сонца младога то промені-стрэлы
Цемры той рэшткі бы попел змятуць!

Скоцяцца зоры ураз з небасхілу,
Птушкі змятуць морак плескатам крыл.
Матухну-землю снягамі накрыла,
Гудзе шчэ  шаленых завей белы пыл...

Мінуе каляднік вяселы агніста,
Штодня уздымаецца Кола іскрыста.
Кранаюць вятры яго кожну струну-
ХУТКА ГУКАЦЬ СНОВА БУДЗЕМ ВЯСНУ!

З СОНЦАВАРОТАМ, ДАБРАДЗЕІ !!!
ДАБРАБЫТУ УСІМ ДЫ МОЦНАГА ЗДАРОЎЯ!


Рецензии
Прыемна, Нiначка,вiншаванне на роднай мове адтрымаць! З вясной цябе!

Наталья Песенько   03.03.2013 19:23     Заявить о нарушении